Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала

Музей

Дата: 10 октября 2015 в 09:06, Обновлено 29 декабря 2015 в 10:40
Автор: Рак Г. П.

Буклет Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея:     1 старонка;     2 старонка

Герб Бердаўскага гісторыка-краязнаўчага народнага музея 

 

 Гісторыка-краязнаўчы музей Бердаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы адчынены 26 чэрвеня 1989 года.

   Шэсць экспазіцыйных музейных залаў займаюць плошчу ў 145 кв.м.

  Усяго ў музеі налічваецца звыш за 3000 музейных прадметаў асноўнага і  дапаможнага фондаў, якія ўяўляюць значную  навуковую, гістарычную і прыродазнаўчую каштоўнасць.

  17 чэрвеня 2005 года Бердаўскаму гісторыка-краязнаўчаму музею прысвоена званне «народны».

  20 чэрвеня 2011 года званне «Народны музей» пацверджана


 
Экспазіцыі музея:    
Жыццё і побыт беларускага селяніна ў канцы XIX - пач. XX ст.ст.

Інтэр’ер сялянскай хаты: святліца, кухня(бабін кут), сені, камора. Прадметы і прылады прцы, мэбля, посуд, адзенне.


 

 «З чаго ўсё пачыналася»

 (Лідчына ў старажытныя часы)

Наш край у IX - XVIII ст.ст.  Маёнтак «Бердаўка»

Макеты здабычы крэменю, зернецёрка, паселішча ранняга жалезнага веку, прыстасаванне для свідравання адтулін у камені, археалагічныя знаходкі (крамянёвыя прылады працы, кераміка неманскай культуры), фотаздымкі месцаў стаянак першабытных людзей.

Гісторыя Лідчыны ад часоў Полацкага княства да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Матэрыялы аб апошнім уладальніку маёнтка “Бердаўка” Дамбавецкім А.С., прадметы ХІХ-пач.ХХ стст.


 

Бердаўка ў 20-я - 30-я гг ХХ ст.

«Каб памяталі пра вайну...»

(Нашы землякі, удзельнікі Вялікай  Айчыннай вайны 1941-1945 гг.)

Агеньчык яе будзе вечна гарэць!..

 (З гісторыі школы)

Матэрыялы пра Бердаўскі конезавод, школу ральнічу, касцёл, уладальніка фальварка “Ільянова” Вітольда Радкевіча і яго сям’ю.  Матэрыялы аб ураджэнцах Бердаўскага с\с, удзельніках ВАв, рэшткі зброі і рыштунку ваенных часоў. Матэрыялы аб кіраўніках і настаўніках школы, аб вядомых выпускніках, фотаздымкі, узнагароды, падручнікі, вучнёўскія прылады, школьная форма.

 

«Жыццё прысвяцілі, вёска, табе...»

«Ён пабудаваў сабе помнік»

 (Жыццё і дзейнасць А.А.Каранюка)

Флора і фаўна раёна

Матэрыяла пра работнікаў сельскай гаспадаркі, культуры, медыцыны, кіраўніках сельскага  Савета, фотаздымкі, граматы, бытавая тэхніка, прыборы 60-70-х гг. ХХ ст. Матэрыялы аб развіцці калгасаў у Бердаўскім с\с, матэрыялы пра А.А. Каранюка, граматы, пасведчанні, дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы, фотаздымкі. Чучалы звяроў: мядзведзь, дзік, алень. Птушак: лебедзь-шыпун, чапля, варона, грак, галка, сойка, качка.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.